- І холад і голад
- У хатцы вітае,
- А праца і молат
- Мне моц адбірае!..
- Гэй удару-ж я, ўдару!
- Гарно раздзьмухну,
- Сагну, загартую
- Я сэрца-касу!
Я праўду і волю кахаю-люблю
І молатам лепшую долю кую!
- („Песьня каваля“).
|}
У гэткіх словах хоча Т. Чарнышэвіч выпеяць сваю нацыянальную працу па адбудове Беларусі.
І як бы адгалосам на гэткую песьню чуюцца песьні поўныя жальбы на пануючую цемру, на тыя варункі, што трымаюць увесь народ у страшэннай цямноце. Адны з песьняроў свае думкі выліваюць у форму хаценьняў. Напрыклад, паэтэсса Цётка у вершы „Я хацела-б“ кажа:
|
„Хацела-б быць зярнём пшаніцы,
Упасьць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца без мятліцы,
Даць хлеб смачнейшы трошкі!
Хацела-б быць я рэчкай быстрай,
Абегчы родны край, —
Гдзе напаіць, а гдзе скупаць,
А гдзе ўтуліцца ў гай;
То зашумець, то зашаптаць,
То стаць ў салодкім сьне,
То узноў сарвацца, ўзноў гуляць,
Агнём кіпець у дне,
Ды так разгрэцца і спеніцца,
Каб у неба хваляй здаць,
Украсьці сонца, ўзноў спусьціцца,
Больш сьвету людзям даць!
Усё прыгорнуць у дарозе,
І каплю шчасьця й долі ўліць,
Усюды думаць аб народзе
І родны край усюды сьніць,
Пасьля разсыпацца расою
Скрось на галінках, на лісткох
І так абняціся з зямлёю
Каб нас ніхто разьняць ня мог?
.......
|