Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Даволі цуралісь свайго усяго;
"Мы шчасьця і долі сабе захацелі!
"Мы іншымі сталі; людзьмі сталі ўжо!.."
Браты! Хай час гэты сарай нам настане!
Хай нашая праўда на сьвет выйдзе вон!
Хай вольнасьць, навука жыве да скананьня!
Няпраўдзе, цямноце няхай будзе скон!
("Братом беларусам").

|}

Сярод гэткіх песьняў, аб каханьні свайго краю, аб адданьні на карысьць яго ўсіх сілаў, чуюцца і іншыя песьні, поўныя сумнасьці і гора, бо як кажа паэта Гальяш Леўчык:

"Усё пераходзе, ўдалі занікае,
Маланкай мігне, прабяжыць...
Адно толькі гора ніяк ня мінае,
А вечна на долі ляжыць,
Ды крыўда адвечна над намі пануе,
— Ад сьлёзаў душа аж баліць,
А жаль нашу сілу і гарт наш марнуе,
І сэрца ад болі шчыміць.
(* * *).

Усё-ж гэтае ніяк нямінаючае гора не адбірае ахвоты да працы і яна ідзе далей сваім тэмпам, бо народ разумее, што толькі сам можа быць кавалём сваго шчасьця.

Мой горан пылае,
І іскры ляцяць;
Я мех уздуваю
І буду каваць...
Працую, гарую,
Як моцы стае;
Гартую, муштрую
Жалеза мае...
У кузьні ад раньня да ночы стаю
І молатам лепшую долю кую!..
І гнецца парою
Жалеза і сталь,
Як возьме здаровай
Рукою каваль...
Скую вось касу я,
Загну, закручу,
І выйду у ночы —
Нядолю скашу!..
У кузьні ад раньня да ночы стаю
І молатам лепшую долю кую!..