Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Або ветрам абярнуся,
Ды над сьветам палячу,
Цёмным віхрам закручуся,
Ўверх на месяц загляну.
З усей сілы і размаху
Горкай скаргай ў зьвезды здам;
Сыпнуць іскраў сноп ад страху,
Задрыжыць аж месяц сам!..
— Хто ты, скуль ты, чаго хочаш?
"Чаго выеш і шуміш,
"То праз сьлёзы нам рагочаш,
"То гарыш ўвесь і дрыжыш?!".
— Я - пасланец, вецер буйны,
Прыляцеў на суд вас зваць!
У нас цёмна, край наш хмурны
Як замёршы, людзі сьпяць...
Я там біўся. я там віўся,
Я ім хаты паламаў,
Але усё-ж я не дабіўся,
Каб народ свой голас даў!..

|}

Другія паэты стараюцца пакрыць гэтую цямноту, ці нат толькі сьвядомасьць аб цямноце, напускною вясёласьцю, скрозь якую ўсё-ж прарываюцца жаласьлівыя і балесныя ноты аб тым, што гора і цямнота не перастаюць пазнаваць.

А. Петрашкевіч аб гэтым пяе гэтакую песьню:

"Скачы браце, у роднай хаце -
Хто нам забароне?
Весяліся, ня смуціся,
Такі дзень сягоньня!
Доўга ждалі, выглядалі
Мы гэтага сьвятца...
Што-ж вы селі, спахмурнелі?
Весяліцесь, братцы!
Весяліцесь, ня смуціцесь,
Як людзі ў грамадзе,
Бо ўсё тое, усё благое,
Што было-у задзе!
Бо й мы ж людзі!.. Дакуль будзе
Цямнота і гора,
Эй, танцуйма, галасуйма,
Доля прыйдзе скора!..
(***).

Але-ж сярод васёлага настрою песьні, якім паэта хацеў-бы заглушыць гора, ён ня можа аднак-жа міма-