Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Напіўся болю аб нядолі,
Бядзе людзкой,
То-ж ты, мой хмуры, даў мне пануры
І ціхі гнеў,
А днём падчасным, так пекным, ясным
Надзею грэў.
Твае курганы, лясы, паляны,
Дубкоў тых шум,
Палёў абшары, люд бедны шары
Мне далі дум.
А дум тых многа... Не, ня убога
Ты даў мне іх
І ты-ж, як маці, наўчыў сьпеваці
Аб думах тых.
Я браў, ня бачыў і ня аддзячыў
Табе нічым,
Бо счараваны, ў цябе ўкаханы
Цябе ня знаў.
Цяпер хоць знаю, ды што-ж параю
Ад позьніх скрух?
У чужой краіне здароўе гіне,
За целам-дух.
Вазьмі ж хоць сьпевы, дум перапевы
Лясоў тваіх.
З тваее глебы, з тваёга неба
Узяў я іх.
("Роднаму краю").

|}

Але які вялікі абшар не аддзяляў бы паэтаў ад Беларусі, яны душою былі ў краі і на чужыне усю працу нясьлі на карысьць Бацькаўшчыны. Быццам у доказ гэтага песьняр З. Дубровік з Новага Сьвету - Паўночнае Амэрыкі шле гэткі ліст да краю:

Аб вашай нядолі я песьні складаю,
Аб вашым упадку ў чужыне пяю,
Усім сэрцам, душою я вам спагадаю,
Усе свае сілы я вам аддаю.
Ад веку мы цёмны, загнаны, прыбіты,
Ад веку у цяжкай нядолі жывём;
Да сонца-навукі нам дзьверы закрыты,
Бяз сьвету, бяз шчасьця, як мары снуём.
Час прыйдзе! І крыўд із сэрца прачнецца.
І іскрай асьвеціць усе сьцежкі ў жыцьці,
Час прыйдзе! І кожны, хто жыў, страпянецца,
Звон праўды пракоціцца ў нашай зямлі.
Кліч пойдзе: "Даволі мы гора цярпелі,