Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Асабліва-ж гэткае каханьне чуецца ў песьнях тых паэтаў, якія злою доляю сваёю павінны былі пакінуць родныя загоны і жыць далёка ад іх у чужыне.

Паэтэсса Цётка, змушаная дзеля цяжкае хваробы — сухот пакінуць Беларусь, у далёкай чужыне бачыць свой край, ловіць кожную вестку з Беларусі і ўсе свае песьні запаўняе думкамі аб Бацькаўшчыне.

"І душна, і цесна, і сэрца самлела
Мне тут на чужыне, здалёк ад сваіх...
Як птушка на скрыдлах ляцець-бы хацела,
Як хваля на моры плыла-бы да іх.
Знялася-б, здаецца, расінкай на хмары,
А хмары-бы ветрам казала я гнаць
Далёка, далёка, гдзе сьняцца мне чары,
Гдзе боры густыя над Нёмнам шумяць.
Гдзе пацеркай белай Вільля прабягае,
Гдзе Вільня між гораў гняздо сабе ўе,
Гдзе кожна дарога і крыж мяне знае.
Гдзе ўсё, усё чыста вярнуцца заве!
. . . . . . . . . . . . . . .
Там я нарадзілась і вырасла ў волю,
Там першыя словы вучылась казаць.
Ой, мілыя, мілыя, сьнегам пакрытыя
Зялёны лясочкі, дарожкі мае!
Эх, як вы у сэрцы маім не забыты,
Як часта абраз ваш у думцы ўстае!...
(„З чужыны").

Іншыя песьняры толькі падчас разлукі з родным краем пазнаюць самі ў сабе тую вялікую любоў, якая захавана ў іх сэрцах да роднае зямлі і сумам поўніцца іх шчырая душа за тое, што раней не маглі пазнаць у сабе гэтага каханьня.

Паэта Алесь Гарун, адбываўшы Сібірскую ссылку аб гэтым так пяе:

"Чаму з маленства, з урадзэнства,

У жыцьцёвы май

Ня ўмеў, як маці, шанаваці

Цябе, мой край?

То-ж я з тваёю ключавою

Сьвятой вадой,