Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Але на'т толькі важнейшыя пытаньні і малюнкі якімі займаліся песьняры ў гэтым пэрыодзе, дадуць цэльны абраз усяе Беларусі.

Няпрыглядна-сумны гэты абраз Беларусі, але невыказана ён мілы для праўдзівых сыноў свайго радзімага краю. Гэта любоў чуецца ўва ўсіх песьнях паэтаў.

"Я ня знаю, чым мне дораг
Від палёў благенькіх,
Нудны воклік ў родных горах,-
Вербаў рад квывенькіх,
Лесу гоман, гул нястройны,
Шум лазы ў балоце,
І нудлівы, неспакойны
Шэлест у чароце.
Маё сэрца, маё вока
Цягне хвоя тая,
Што у лузе адзінока
Сохне, замірае,
Дуб жарстлівы, дуб высокі,
Колісь поўны сіл,
І той крыжык адзінокі, -
Вартаўнік магілы,
Дзе так сумна ветры веюць,
Точаць дол пяшчаны,
Дзе чесь-то косьці тлеюць,
Чый то прах схаваны...
Я ня знаю, я ня знаю,
Чым я так прыкуты
Да тваіх, мой родны краю,
Абразоў пакуты.
("Я не знаю"...).

У гэткіх словах выказвае сваю сыньнюю любоў да Беларусі Якуб Колас. Ня меньш каханьня да роднае сторонкі чуецца і ў песьні Т. Чернышэвіча:

Край мой родны, Беларускі,
Мой каханы край;
Ажыві маю надзею!
Я ў душы маёй ды з ею
Ствару сьветлы рай!
Веру я, народ прачнецца,
Скіне цяжкі сон!
Сонца блісьне із за хмары,
Зацьвітуць красой папары,
Шчасьцем новых дзён...,
(***).