Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Жыве Беларусь!" дарагую
Хаваем мы думку ў цішы.

За звычай радзімы,
За родны народ
Адважна і сьмела
Упярод!

("Жыве Беларусь").

|}

Гэтак пяе свой прызыў Т. Чарнышэвіч і ў тым-жа тоне чуецца песьня Янкі Купалы.

"Гэй наперад, покі сэрца

Бьецца, рвецца на прастор,

Годзе млеці ў паняверцы

Гэй да сонца! гэй да зор!

Хай бацькі стагналі ўчора,

Йшлі на той сьвет без пары:

Сяньні ў нашай моцы гора,

Мы жыцьця гаспадары!

Думка ў думку, дружна, сьмела

Усе наперад грамадой!

Кожны ведай сваё дзела,

Знай за праўду крэпка стой!

К новай долі шлях нам ляжа,

Як на небе млечны шлях...

Дык наперад, покі сэрца

Б'ецца, рвецца на прастор,

Годзе млеці ў паняверцы!

Гэй да сонца! гэй да зор!
("Гэй наперад")

Сьледам за Я. Купалай на працу на роднай ніве кліча М. Арол:

"Дзе вы ўсе здольныя, ліцамі, ўдалыя
З добрымі думкамі к працы рахманыя

Выйдзьце упярод!

Поўнаю жменяй зярнаты здаровыя
Сейце на нівы багатые, новые —

Будзе усход!

Доўга былі яны ўсімі забытыя,
Дзікай травой, чэмярыцай пакрытыя:

Ждалі на вас.

Цёмныя хмары над імі насіліся,
Дарма паілі вадой й пранасіліся,

Аж прыйшоў час.

Будзе! даволі ты ўжо наляжалася,
Сілы дабрала і ўзмацавалася —

Дай-жа нам плод!