Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Выйдзьце ўсе здольныя, думкамі ўдалыя,
Выйдзьце ўсе шчырыя, к працы рахманыя.

Станьце ўпярод!

(„Сяўцом".)

|}

І тут-жа разам з гэтымі прызыўнымі песьнямі чуцен зык ціхіх, спакойных песьняў-гымнаў старца-лірніка, які, з усіх беларускіх песьняроў, стараўся быць заусёды найбліжэй да беларускае прыроды, да усяго, ад чаго веяла старавінаю - Каруся Каганца (Костровіцкага).

О Божа, Спасе наш,
Ты міласьць нам пакаж,
З нядолі вызваль нас,
Збудзі Ты нас ужо раз.
Ты вочы нам адкрый
І сьвету нам пашлій,
Ты праўду нам пакаж,
О, Божа, Спасе наш!"

("Малітва").

За гэтай малітвай аб вызваленьні з нядолі Каганец выпявае ў сваёй другой песьні пад якім павінна ісьці праца выкліканых на ніву сяўцоў:

Адважна, брацьця, наперад ідзіце
Цьвёрдай і правай ступою!
Кожнаму ў вочы сьмела глядзіце,
Праўду нясіце з сабою!
За родну краіну, звычай і мову,
За веру грудзьдзю ставайце,
Ды будзьце верны сваёму слову,
З Богам заўсёды трывайце!
Тоды вы ўсякую зможаце сілу;
Ворагам прыйдзе скананьне,
Правым дасьць Бог наградачку мілу,
Шчасьце і радасьць настане“.

("Наш сымвол").

Пад такія згукі вольных песьняў, выляцеўшых з маладых грудзей беларускіх песьняроў у 1905 годзе выйшлі на родныя загоны сыны сёл і з моцнаю вераю ў лепшую будучыну, ў шчасьлівейшую долю беларускага народу пачалі яны сваю цяжкую, але сьвятую працу.