Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Песьняр Янка Купала у вершы " Наша мінуўшчына" кажа аб тым, як жыў Беларускі народ да 1905 году і як можна было ў той час працаваць:

"Мы ня жылі, як жывуць людзі,
Гасьцінцам шчасьця не хадзілі,
Ня зналі ўцехі нашы грудзі,
Вянкоў мы славы не насілі.
Мы ў паніжэньні, у вечным трудзе,
З днём кожным слабшыя на сіле,
Бязцэльна па калючай грудзе
Блудзілі, горасна блудзілі.
Быдлём асуджан быў валяцца
Сын свайго краю, родных межаў;
Калі-ж хто ўздумаў прачыхацца,
Курган прыбавіў толькі сьвежы.
Хацеў хто песьняй адазвацца,
Глушыў хаўтурны оклік з вежы,
З нягодай мусілі змагацца,
Як тыя вербы на ўзьбярэжжы“.

Гэты абразок нашае мінуўшчыны другі песьняр Гальяш Леўчык дапаўняе песьняю падрахункам сьлёзам крыўдзе перанесянай Беларускім народам:

Каб усе так сьлёзы нашага народу
Раптам сабраліся ў дажджовую воду,
То такім-бы ліўнем хлынулі, плылі,
Што другі патоп зноў быў-бы на зямлі:
Сорак дзён і ночы дождж тагды ўсё ліў-бы,
Цэлы сьвет вадою узноў ён затапіў бы!
Каб усю так крыўду беднай Беларусі,
Стогны, боль, загубу (зносе што ў прымусе),
Жальбы ўсе і гора сонцу паказаць,
То ад грому небо стала-бы дрыжаць,
З пяруноў-маланак хутка-бы аглухла,
Ад пракляцьця-ж сонца-б яснае патухла!"...

За гэтымі песьнямі аб мінулым беларускія песьняры, узрадаваныя блескам сонца-волі, пачынаюць зваць і будзіць беларускі народ да новага лепшага жыцьця.

"Мы доўга стагналі і нылі,
І поўзалі ніцьма у цьме,
Цяпер ужо вочы адкрылі,
Агонь запалілі ў вуме.
І цьвёрда за волю сьвятую
Бяромся ад шчырай душы;