Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыцьцё "Нашае Долі" было, аднак, недаўгавечнае: яна была зачынена на 6-ым нумэры за надта востры характар, з якім выказвала праўду ў вочы пачаўшайся рэакцыі.

Але ў адчыняных "Нашаю Доляю" дзьвярах стала постаць "Нашае Нівы" - "люстра душы і думак беларускага народу".

На страніцах гэтых газэт пачынаюць друкавацца творы новых беларускіх песьняроў, песьняроў вышаўшых з самага народу, з вёскі, песьняроў з невялікаю, часта пачатковаю, асьветаю, але з рукамі ў мазалёх. І гэта іхняя паэзія, паэзія мазалістае, але "бяз сказы" рукі дае нам абраз Беларусі на працягу часу ад 1905 году да пачатку вайны ў 1914 годзе.

Беларуская паэзія гэтага часу, носячы характар глыбокага рэалізму і народалюбства, адбівае ў сабе ня толькі асобныя абразкі прыроды Беларусі, або думкі і погляды беларускага народу, але выяўляе у сабе ўсю ідэю адраджэньня Беларусі. Гэта ідэя найлепш вылажана паэтам Янкам Купалаю ў яго вершы, стаўшым беларускім нацыянальным гымнам:

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У вагромністай такой грамадзе?
—Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах,
На ў лапцях нагах, на ў крыві руках?
—Сваю крыўду,
А каму нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды нясуць на паказ сваю?
—На сьвет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён
Крыўду несьць наўчыў, разбудзіў іх сон?
—Бяда, гора.
А чаго-ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім сьляпым, глухім?
—Людзьмі звацца".

І запраўды ўвесь Беларускі рух зводзіцца да таго, каб, прабудзіўшы нацыянальную сьвядомасьць сярод самога народу, дабіцца для "пагарджаных“ і "сьляпых" права "людзьмі звацца". Дзеля гэтага і