Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усё ў табе бедна. Часта заплача
Мужык араты, дзеля злой долі
Цяжка працуючы. Ён-жа аднача,
З табой разстацца ня жджэ ніколі,
І няпрыглядную хату з пажыткамі,
І поле скупое, выган бяз пашы,
Мы, апрануўшыся старымі сьвіткамі,
Любім і цэнім- бо яны нашы.
Дасьць Бог, крывавым потам аратаму
Здабрыць пяшчану зямліцу здарыцца,
Жыць добра сытаму, хоць не багатаму,
І дзеля сьвята чарка нам зварыцца,
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю
І будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй - доляй шчасьліваю".

|}

Такі сумны, але мілы нам абраз нашага роднага краю бачым мы у творчасьці Богушэвіча і Няслухоўскага, на якіх, дзеля вялікага іх значэньня, прышлося так доўга затрымацца.

Новыя малюнкі, новыя ноты чуюцца ў песьнях новых беларускіх песьняроў, узгадаваных на творчасьці Богушэвіча і Няслухоўскага і пачынаючых паяўляцца на сьвет у друку з 1905 годам.