Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бо на сэрцы маю путы,
І з народам імі скуты.
З ім я зьліўся з добрай волі,
Чы то у долі, чы ў нядолі,
Чы дзе гора абзавецца,
Як асіна грудзь трасецца.
Чы пра радасьць чую весьці,
Усё ў грудзь хаваю дзесьці.
Мне гаворыць вёска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата.
Рад зьбіраю, што пачую,
У грудзі сваёй нашу я,
Аж, як траўка на кургане,
Яно ўзыйде-песьняй стане".

|}

Такую характарыстыку сваім песьням-вершам дае сам паэта на першай-жа страніцы памянутага зборніка.

А далей пяюцца ім адна за адной думы-песьні і малююцца абразкі беларускага жыцьця.

"Эй ты, сівер, - ня дзьмі! ня патрэбян ты нам,
Ад палудня цяплу з табой ходу няма!
Хоць-бы раз без цябе зарунець - бы палям,
Хоць бы раз у свой час адышла - бы зіма!
Устрапянуўся-бы дух ў чалавечай грудзі,
Дый забылі-бы мы мора смутку ды й слёз.
Сьціхні, сівер, хоць раз, па лясох ня гудзі,
На далёк акіан убяжы ты мароз!...
("Сівер").

Гэта адна з тых сумных песьняў, якімі апявае Няслухоўскі сваю Бацькаўшчыну - Беларусь. Матыў гэтых песьняў вызваны зыкам песьняў Богушэвіча і дзеля гэтага Няслухоўскі з Богушэвічам сваёю творчасьцю даюць абраз Беларусі у першыя дні прабуджэньня беларускага нацыянальнага "Я". Гэты абраз Беларусі да 1905 году Няслухоўскі дае нам у сваім вершы "Роднай старонцы".

Ты нам раскінулась лесам, балотамі,
Выдмай пяшчанаю, няураджайнаю,
Маці зямліца. І умалотамі
Хлеба над мерку ня даш звычайную.
А сын твой беднай адзет сярмягай,
З лыка пляцёныя лапці абуўшы,
Едзе драбінамі, ці калымагаю,
Канём, што цягне, як-бы заснуўшы.