Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Даруй-жа сьляпому, што ходзе ён крыва,
Даруй, што ня відзе, хоць плача.
Абмацкам ходзяць сьляпыя - ня дзіва,
Відзючы-ж у яму як скача?"

|}

Францішак Богушэвіч займае ў гісторыі развіцьця беларускае нацыянальнае літаратуры, а асабліва паэзіі, самае віднае месца і разам з тым творчасьць яго абымае самы цяжкі пэрыод у гісторыі Беларусі — пэрыод калі было забаронена ня толькі друкаваць беларускія кніжкі, але наʻт публічна выступаць з прамовамі ў беларускай мове. Аднак, ня гледзючы на гэтыя перашкоды, вершы Богушэвіча ў рукапісных экзэмплярах разыйшліся па ўсім абшары Беларусі. Апроч тога загранічныя выданьні "Дудкі" і "Смыка" перавозіліся кантрабандаю і шырыліся між беларускім грамадзянствам. Гэткае цяжкае становішча беларуская літаратура пратрывала аж да рэвалюцыі 1905 году, але гэтага часу Францішак Богушэвіч, на жаль, ужо не даждаў.

З творчасьцю Богушэвіча цесна зьвязана яшчэ творчасьць Івана Няслухоўскага — Янкі Лучыны, што працаваў адначасна з Богушэвічам. Гэта творчасьць зьяўляецца як-бы працягам паэзіі Богушэвіча. Праўда, паэзія Няслухоўскага ня мае ў сабе толькі рознакалёрнасьці і ня так яна вяліка, як паэзія Богушэвіча, але усё-ж балючыя тоны, сумныя малюнкі мы бачым і тут.

З паэзіі Няслухоўскага вядомы найбольш невялічкі зборнічак „Вязанка“, надрукованы ў 1903 годзе ў Пецярбурзе. Гэты зборнічак цікавы ўжо нат і тым, што тагдышняя расейская цэнзура, што так добра пільнавала каб не паявілася на сьвет беларускае друкаванае слова, усё-ж, ня гледзючы на тое, што беларуская мова ў іх і іншых, ім падобных асоб, была „наречіем" расейскае мовы, не змагла пазнаць на якой мове зборнік быў напісаны і прапусьціла ў друк, як кніжку, на баўгарскай мове.

"Не я пяю-народ Божы
Даў мне ў песьні лад прыгожы,