Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

"Не чурайся мяне, панічок,
Што далонь пакрываюць мазолі:
Мазоль - працавітых значок,
Не заразе цябе ён ніколі.
То мадаль за труды і за муку,
Не хвароба якая з заразы.
Ня стыдайся падаць ты мне руку,
Бо на гэтай руцэ няма сказы!
Эй! сьмялей адкрывай галаву
На паклон мой табе да зямлі;
Я тваей галавы не сарву
І маей вы-б, паны, не ўзялі.
Не ўцякай ад маей ты сярмягі!
Мне ня стыдна у ёй ані чуць...
. . . . . . . . . . .
А кінь вокам на хату маю:
І цячэ, і гніе, і крывая;
У сярэдзіне гной, і стаіць на гнаю,
І дзіўлюся я сам, як трывае?
Ня дзівіся, панок, як жыву; —
Мне ніхто не памог будаваць.
Хоць лянівым у сьвеце слыву,
А магу сьвет карміць, гадаваць:
Ты-ж пазнаў, што у ксёнжках стаіць;
А там розуму шмат ад вякоў,
І усё можаш па ксёнжках рабіць;
А гдзе-ж ксёнжка для нас, мужыкоў?
Гдзе-ж нам розуму толькі набраць?
Знаем толькі загон ды саху,
І жывём, каб касіць, ды араць,
Ды жывём мы у Божым страху.
Каб умеў кіраваць я пяром, -
Я бы ксёнжку счыркаў як папар,
Я-б аб тым, як мы сеім, аром,
І як косім і жнём Божы дар.
Можа-б ты прачытаў той грызмол
І да працы набраў-бы ахвоты,
Шанаваў-бы мужыцкі мазол,
Ня чураўся-б мужыцкай бядоты,
І падаў-бы руку мне сьляпому,
І давёў-бы мяне да дарогі;
Ня блудзіў-бы і я сярод лому
І калючак, што раняць мне ногі!
Ой раняць і ногі і сэрца,
У сэрцы ненавісьць, злосьць родзяць,
Дзяржаць у тваёй паняверцы
Да здрады вядуць, ад праўды адводзяць!...