Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тагды матка прыйдзе ў госьці:
Сын выкіне стары косьці;
Жабруючы пойдзе ў вёску,
Будзе прасіць Матку Боску,
Каб забыцца ёй аб сыне,
Каб ня ведаць дзе ён згіне.
Люлі сынок, люлі, люлі!
Бо ўжо курачкі паснулі.
Ой ня будзь ты лепей панам,
Ні вялікім капітанам,
Будзь, чым матанька радзіла,
Каб у госьці не хадзіла,
Каб век з табой векавала,
Гаравала, працавала...
Люлі, сынок, люлі, люлі!"
(„Калыханка“).

|}

Гэткія балючыя словы ўкладае паэта ў вусны маткі, пяючай над калыскай свайго сына. Матка - гэта ніхто іншы як Матка-Беларусь, сыны якой - інтэлігэнція, адзеўшыся ў "крамную вопратку і ляксаваныя боты" другіх народаў, страціўшы свае сілы і здольнасьць на працу на чужых нівах, адракаліся ад роднае зямлі.

У другім вершы паэта, вуснамі сьвядомага сына Беларусі, кажа:

Маліся, бабулька, да Бога,
Каб я панам ніколі ня быў;
. . . . . . . . . . .
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтва сваё меў за іх.
Каб за край быў умерці гатоў,
Каб ня прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога свайго не акпіў,
Каб ня здрадзіў за грошы свой люд"...
("Ахвяра“).

Разам з выжэйспамянутымі закідамі інтэлігенціі Богушэвіч, вінавацячы паноў, тых, як казаў Марцінкевіч, "багатых людзей нашае старонкі што паводлуг Бога і сумленьня павінны-б памагчы адкрыць цёмнаму народу вочы", выказвае ад імяні беларускага селяніна-земляроба адносіны да іх у вершы "Не чурайся".