„…Што усім будзе чутка,
Ад краю да краю!
Ой! то будзе граньне,
Як на павітаньне
І як на вясельле…
Ну дык грай жа, дудка!
Каб-жа была чутка,
Каб аж вушы драла;
Каб ты так іграла,
Каб зямля скакала!
Заграй так вясёла,
Каб усе у кола
Узяўшыся ў бокі
Ды пашлі у скокі…“
|
Але сумнасьць і бяда, якая пануе ўвокал паэты па ўсёму краю, не дае магчымасьці граць граць доўга вясёлую песьню і паэта, кідаючы вяселую дудку, робіць
|
„…другую,
Жалейку смутную, —
|
якая трэба будзе
|
Каб так зайграла,
Каб зямля стагнала,
Вот каб як іграла:
Каб сьлязьмі прабрала,
Каб аж было жутка“…
|
бо як кінеш
|
„наўкола вокам,
Дык крывавым сокам,
Не сьлязой заплачаш
Як усё абачыш“…
(„Мая дудка“).
|
І быццам дзеля іллюстрацыі ўсяго раскінутага ўвокал паэта дае колькі абразкоў народнае бяды.
„Беднаж мая хатка, расселася з краю,
Меж пяскоў, каменьняў, ля самага гаю,
Ля самага бору, на беражку лесу...
...............
Кепска-ж мая хатка, падваліна згніла,
І дымна і зімна, а мне яна міла;
Ня буду мяняцца хоць-бы і на замкі —
Калок свой мілейшы, як чужыя клямкі;
На страсе мох вырас, на маху бярозка...
Мільшая мне хатка, як чужая вёска„.
|
Паказаўшы беднату свае „хаты“, пад якою бязумоўна відаць увесь Беларускі край, паэта далей кажа аб тых прынадах, якія суляць яму, быццам