Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

помаччу ў беднаце, суседзі, заахвочваючыя адзін перад адным да пераходу беднага ў іхнія, чужыя для яго, хаты. Гэтыя суседзі — ніхто іншы як усходнія і заходнія народы - суседзі Беларусі, польскія і маскоўскія нацыяналісты, вёўшыя барацьбу за найбольшае выкарыстаньне цёмнага і беднага Беларусскага народу.

Але і тут паэта верыць у нацыянальную сьвядомасьць Беларускага народу і сьмела кажа ад яго імя:

"Я ня кіну хаты, хоць вы мяне рэжце,
Не пайду да вас я, хіба у арэшце.
А хоць сілай навет адарвалі-б з дому,
Калісьці вярнуўся-б, як мядзьведзь да лому.
Заваліцца й хата, зарастуць пакосы,
Усё-б я вярнуўся, хоць голы, ды босы!
Насек бы бярвеньняў, нацягаў бы моху,
Зноў-бы склеціў хату яккольвек патроху;
Зрабіў-бы камору, выкаваў-бы жорны, —
Усё-ж свой хлеб еў-бы, хоць бы сабе чорны!
Ну дык-жа адстаньце, на што я вам трэба:
Ці каб ваш хлеб есьці, ці рабіць вам хлеба?"
("Мая хата").

Творчасьць Богушэвіча ня толькі складаецца з абразоў цяжкое нядолі, але яна багата цэлым радком жартліва-сатырычных твораў, як напрыклад: „У судзе“, „У вастрозе“, „Здарэньне“, „Быў у чысцу", „Дзе чорт ня можа, там бабу пашле“, а таксама чыста гістарычна-бытавых, як "Хрэзьбіны Мацюка", „Кепска будзе", „Хцівец і скарб на Сьвятога Яна" і інш.

Выстаўляючы на паказ народу ўсе гэтыя абразы у іх праўдзівасьці, хоць моʻ і вельмі цяжкой дзеля разгляду, Богушэвіч стараўся ўнясьці сьвет у цёмныя курныя хаткі і загаварыць у сэрцы, што б'юцца пад шэрымі апраткамі. З страшэннай жальбою ён кажа:

„Ой, нашто-ж мне дана тая мая мова,
Як я ня умею сказаць тое слова,
Каб яго, пачулі, каб яго пазналі,
Каб яго, то слова, ды праўдай назвалі;
Каб і разыйшлося то слова па сьвеце,
Як праменьня сонца цёплага у леце;