Перайсці да зместу

Старонка:Беларусь у песьнях (1920).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
III.

Францішак Богушэвіч, пісаўшы пад прозьвішчамі Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі, ў сваіх творах, частка якіх сабрана ў дух зборнічках „Дудка беларуская" і "Смык беларускі", быў першым чалавекам што голасна адазваўся аб патрэбе нацыянальнага адраджэньня Беларускага народу, як народу сусім самадзельнага. Тлумачачы гэту патрэбу адраджэньня ў сваіх прадмовах да памянутых зборнікаў і падмацняючы свае думкі і пагляды характарыстычнымі абразкамі з жыцьця беларускага народу, ён стараўся ўлажыць у гэта тлумачэньне ўсю сваю праўдзіва беларускую народную душу.

І ось, прызываючы беларусаў да нацыянальнага адраджэньня, Богушэвіч перш за ўсё заахвочвае іх да навучэньня роднае мовы, бо „наша мова для нас сьвятая, бо яна нам ад Бога даная як і другім добрым людзям і гаворым жа мы ёю шмат і добрага, але так ужо самі мы пусьцілі яе на зьдзек".

Уважаючы заміраньне мовы за азнаку заміраньня народу, Богушэвіч кажа: "Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананьнем, катораму мову займае, а потым і зусім замерлі. Не пакідайце-ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмерлі!

Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую носе; ото-ж гаворка, язык і ёсьць адзежа душы".

І каб паказаць прыгожасьць і прыдатнасьць беларускае мовы, паэта "адважыўся напісаць сякія-такія вершыкі". Паэзія Богушэвіча, аднак, не падобна толькі на "сякія-такія вершыкі", як ён сам іх называе. У вершах шмат ёсьць абразоў добра і праўдзіва адбіваючых беларускае жыцьцё.

Пачынаючы сваю працу на карысьць найдаражэйшага яму Беларускага краю і народу і думаючы адразу загаварыць людзем у сэрцы, паэта хоча заграць на сваёй "Дудцы" такую песьню,