Старонка:Беларусь бунтарская (1925).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЬЦЕРАЖЭЦЕСЯ

Гучным сьпевам будзяцца ваколіцы…
Маладога сьмеху плешча вал…
Грамада вясёлых комсамольцаў
Правіць свой бурлівы карнавал.

Сьцеражэцеся папы, ксяндзы і рабіны!
Ваша неба аблажылі хмары,
Маладняк, мазоліста-нязграбны,
Вам зламаць няўрокам можа карк.

Хіба-ж можа вашай раці цёмнай,
Згуртаванай крыўдамі-абманамі,
Устаяць прад гэтым дружным гоманам,
Перад сьмелай радасьцю паўстаньня?

Сьцеражэцеся, разбэшчаныя Керзаны!
Дружны сьпеў юнацкае грамады
Глыняцё вы глоткай перарэзанай
Перад грозным тварам барыкадаў.

Гандляры, паны яснавяльможныя,
Вам не задушыць юнацкай волі…
Бурным выбухам прапоны пераможам мы,
Мы, сыны вясёлай комсамоліі.

Хай шыпяць гадзюкі падкалодныя —
Керзаны, папы, ксяндзы і рабіны…
Ім ня кіне нават костачкі абглоданай
Маладняк мазоліста-нязграбны.