Старонка:Беларусь бунтарская (1925).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Самі зробім — самі скарыстаем мы,
Ні граша пузатым не дамо…
Мы пакінем бога і хрыста ім,
А сабе — бунтоўны Комсамол.

Усьміхаюцца вясёлыя ваколіцы…
Разьліваецца па тварах сьмелы сьвет:
Карнаваліць разам з комсамольцамі
Сонечны раённы комітэт.


|}