Гэта старонка была вычытаная
У старом Біхаві і ў Орсы,
І дзе сам цорт не хадзіў,
І што я відзіў, уй гевалт!
А Жыдоўка адказвае:
- Ай, Хаім, ідзі папрасі музыкантаў, хай зайграюць.
Музыка грае, яны скачуць. Зьяўляецца Казак, п'е гарэлку і б'е Жыда. Пасьля засынае. Тады Жыд яго б'е і пасьля ўцякае.
У іншых сцэнках выступаюць Казак і Казачка, Купец і Паненка, Доктар і Пані, Баба і Казак і г. п. У кожнай з іх дыалёг канчаецца скокамі.
У шмат якіх сцэнах выступае Казак, які заўсёды ў канцы канцоў б'е сваіх партнёраў (Цыгана, Жыда, Бабу).
У канцы ідзе сцэнка, у якой выступае Мужык і Доктар[1].
Уваходзіць мужык і кажа:
Вот мае паночкі!
Баў як налопаўся там юшкі,
Ды як налопаўся там юшкі,
Дык і цяпер не магу сапці.
Што мне мая Гапка не рабіла
- ↑ Глядзі стр. 15-16.