Гэта старонка была вычытаная
І крапіву абварыўшы клала,
І ў бані мяне расьцірала.
А ей-Богу нічога не памагло,
Ды яшчэ горш прылягло.
Параілі мне яблычнага квасу,
Сьвежага моху, чартапалоху
І яшчэ быццам нечага троху.
Усё гэта зельле нада скалаціць
Ды разам і праглаціць.
Усё гэта я зрабіў,
Але хоць-бы трошку памагло,
А то яшчэ горш прылягло!
Вот каб гэта папаўся хвельчарочык
Ды палячыў мой жываточык,
Аддаў-бы яму і торбу і машонку.
Доктар загадвае яму легчы.
Мужык кладзецца. Доктар б'ець яго палкай. Мужык крычыць "ратунку!" Доктар забірае торбу мужыка і ўцякае[1].
Доктар у гэтай сцэнцы гаворыць парасейску. Сялянін часта ўстаўляе таксама расейскія словы. Відаць, што тэкст батлейкі, пакуль дайшоў да Раманава, сільна абрасейшчыўся, дзякуючы ўплывам усходу.
- ↑ Е. Р. Романовъ. БѢлорусскіе тексты вертепнаго дѢйства. Могилевъ. 1898 г.