Старонка:Беларускі тэатр.PDF/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка была вычытаная


Дыалёг канчаецца гэтак:

Цыган:

- ...пацалуемся з табою, белая мая, як галавешка. Каму гадка, а нам з табою сладка.

Цыганка:

- Сенька! Досыць табе мяне цалаваць, ці ня хочаш лепш паскакаць.

І скачуць; пасьля зьяўляецца Казак, б'е Цыгана, і ўсе выходзяць.

Іншая сцэнка пачынаецца гэтак: уваходзіць на сцэну таўсты Жыд з бочкай гарэлкі і кажа:

Ой, калі-з бы ня мяне
Цорны год няхай напаў,
Калі-б мяне казацынька
На сем месцы не застаў.
Татухі-матухі,
Есэлі-Мосэлі,
Гуц-гуц!

Кліча ён сваю жонку Сору. Зьяўляецца Сора і пытаецца, гдзе яе муж быў. Жыд адказвае:

Ай, я був у Полацку, Велізу,
Ув Невелю, Дарагабузу,
І ў Склові, і ў Магілёві,