Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Вось першая частка "спэктаклю" кончана. Цяпер заўсёды пачыналіся жанравыя сцэнкі. У іх вялізны размах для народнай творчасьці і яны мелі шмат варыянтаў. Гэткіх сцэн больш за 10. Амаль што ня кожная канчаецца скокамі. Вось некаторыя з гэтых сцэнак паводле запіскаў Раманава[1].

На сцэну ўбягае Цыган.

Цыган:

- О-му! Чачынька-чачынька! Дзеж-ж ты дзелася, мая клячанька! Хадзі сюды кабыла, а кабыла!

Раптам з куліс ляціць конь на цыгана. Цыган спалохаўшыся падае абамлеўшы. Прыходзіць яго жонка.

Цыганка:

- Сенька, а Сенька!

Цыган:

- Чаго табе, мая жонка?

Цыганка:

- Што за ліха гэта табе стала? Ці ад круп, ці ад сала?

Цыган:

- Ні ад круп, ні ад сала, - мяне кабылка стаптала. А ты гдзе, жонка, прападала?..

  1. Е. Р. Романовъ. БѢлорусскіе тексты вертепнаго дѢйства. Могилевъ. 1898 г.