Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ірад пагражае сьмерці, а яна адказвае:

Ці ня ты мае косьці будзеш жэч,
Ці ня ты попел мой будзеш месьць?

- і кліча чарта на падмогу.

Зьяўляецца Чорт. Сьмерць адрубае Іраду касой галаву і чэзьне. Чорт (з хвастом, з рагамі і кіпцямі) трымае труп Ірада датуль, пакуль хор ня кончыць хаўтурную песьню:

Чалавеча бедны,
Успомні час пасьледні!

......................

Сьмерць дзержыць у прымеце
Усякага,
Ня ўступіць манархам,
Ані патрыярхам.
Нікому.
Із келій манахаў
І дваран бяз страху
Бярэ сьмерць.

.......................

Чалавеча бедны
Не правазнасіся... і г. д.

- і Чорт з Ірадам праваліваюцца за сцэну[1].

  1. Е. Р. Романовъ. БѢлорусскіе тексты вертепнаго дѢйства. Могилевъ. 1898 г.