Воі па загаду Ірада выганяюць Рахілю. Зьяўляецца Чорнакніжнік і прадсказвае Іраду сьмерць.
Ірад кліча жаўнераў: "вы пры парозе станьце... сьмерці да мяне не дапушчайце!..."
Убягае на сцэну Ксёнлз: о, пшэнжэ, о пэнжэ, о бэмбуе, протобэмбуе! Сьвента панна Марэя! О, Іродзе, окрутніку, спокайся! За твое велькія злосьці прыдуць зараз дзяблі і вэзьмуць твою душу з косьцю ад таковэго пана нешляхэтнэю, на векі веком, амэн!
Жаўнеры Ксяндза праганяюць. Урываецца на сцэну Сьмерць у постаці шкілета з касою ў руках. Жаўнеры ўцякаюць.
Сьмерць:
О, ты, Ірадзе нясыты!
О, ты, Ірадзе пракляты!
Што ты тут лаеш?
Ці ты мяне ня знаеш,
Што вояў сьцерагчы застаўляеш,
Убіць мяне павеляваеш?
Я, васпане, усяму сьвету манархіня,
Усіх цароў глаўнейшая
І ў баі сільнейшая.
Ну-жа з трону падымайся,
Пад касу маю падстаўляйся,
Табе востраю касою зрублю галаву