Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі тэатр.PDF/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

урадзіўся - такая пашкуда прамысльная...

Да яго падходзіць вучань і пытаецца: - A ty, mužyk, co tu masz za sprawe? - Ня музык[1], маспане, ані дудар - адказвае селянін - парою ў кулак затрублю, кялі дзеткі ў хаце зубамі звоняць. - Ale co ty masz za sprawe? - Не, маспане, няпісьменны чалавек, прававацца ня ўмею, а хоць-бы й пасварыўся з суседамі, то зараз ураднік разсудзіць справу пастронкам. - Czy masz jaka potrzebe?[2]. - Куды, мой ты салавейку, патрэбы, я й кунтуша ня маю, добра, каб сьвітка была на хрыбце. - Głupi chłop jak cielę. - Было адно цялятка і тое здохла. - Dyszkuruje, jak grochu się objadłszy. - У мяне, панічу, дзяцей як бобу, а гароху й асьмінкі нету[3]. - Darmo, jak widzę, groch na ścianę rzucam. - І ты, маспане, вельмі шуміш; гарох у гаршчок, не на сьцяну кідай.

- Chłop rozumu i za szelag niema.

  1. Музыка.
  2. Польскі тэкст і тут, і далей, таксама як і беларускі, паводле сучаснага правопісу.
  3. Няма.