з папярэдняй дзеяй, у канцы якога аўтор праз вусны беларуса заклікае слухачоў:
Пакідайце — ж грашыці, а Бога малеце,
Няхай нас тут караець, а не на тым сьвеце.
Есьць цэлы цыкль інтэрмэдыяў, у якіх побач з селянінам выступае вучань — Studiosus.
У інтэрмэдыі Colonus, Studiosus, якую ў езуіцкіх кольлегіях прадстаўлялі ў XVIII сталецьці, сцэну пачынае селянін, які глядзіць, як вучні гуляюць, і кажа:
— Ахці мне-ж! людзей, людзей, як вады! але там рабяты жэўжыкі, як віхар іх носіць, круцяцца. Гэта, кажуць, што іх на пагулянку раз у год пушчаюць. Там-жа то там ні ладу, ні парадку; адзін другога піхіць носам на зямлю, у чубкі, на кулачкі як запаляць… Ах, дарога, дарога праклятая, самыя пякелішкі, утаміўся як сабака. Пашанаваўшы яснага сонейка, краснага месячыка і вас паноў, прысяду троху. Мае панове! Ат на пацеху вашу і сваю прызнаюся вам, што ёсьць у мяне дома байструк[1], ды жалься Божа, што мужыком
- ↑ Паводле Морозова («Ист. рус т.»): байструк, паводле Карскага («БѢлорусы»): Баўтрук.