Старонка:Беларускі тэатр.PDF/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лікі бязумоўна сьпісаны з натуры і, ня гледзячы на езуіцкую апрацоўку, пераданы надта ўдачна[1].

Цікаўна з боку мовы і зьместу інтэрмэдыя Daemon et pueri illius, Rusticus, Judaeus, якая належыць да XVII сталецьця.

Чорт захварэў і кліча да сябе беларуса-чараўніка, каб лячыў яго. рыходзіць чараўнік, каторы гэтак аб сабе кажа:

Добры я цырулік, умею лячыці,
Ведаю, як лякарства добрага зажыці,
Я яго зьлячу зараз агародным зельлем,
Выпару чорта ў лазьні маладзенькім хмелем.
А калі не паможа, то-ж жыда з масьцямі
Зазваці, з рознымі яго пархумамі[2].

У далейшым дыялёгу бачым лячэньне чарта чараўніком, які пародыіруе доктара. Чорт прадстаўлен дурным і хворым, - характэрыстыка, якая ня згодна з народнай творчасьцю. Інтэрмэдыя канчаецца моралізатарскім вывадам, зусім не зьвязаным

  1. Морозовъ. Ист. рус. театра.
  2. Е. θ. Карскій. БѢлорусы. Том III. Петроград. 1921.