Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

це Якубецкага ён бачыў на сьцяне карту Белалусі, каторая ня была спраўлена. Брашуру Доўнар Запольскага, „Асновы Дзяржаўнасьці Беларусі“ ў школе чыталі вучні, але дзе яны атрымалі гэтую кнігу, ён ня ведае. Памянутую кнігу ў 1921/22 вучэбным годзе чыталі ў Дзьвінску курсанты мясцовых вучыцельскіх курсаў. Вясною 1923 году прыслаў са сваёй кватэры часопісь, выдадзеную ў беларускай мове пад назовам „На чужыне“, № 1. У гэтай часопісі была зьмешчана карта Беларусі, з каторай было відаць, што ў межы Беларускае Рэспублікі ўваходзе таксама Дзьвінск. Гэтая часопісь адзін час знаходзілася ў школе, у бібліотэчнай шафе, і аб ёй ведалі вучыцялі. Ен, Корці, пэўны ў тым, што часопісь фактычна была выдадзена Езавітавым пад маскай Казячага. У той жа часопісі была зьмешчана яшчэ другая карта пад назовам „Этнографічная карта Беларускае Рэспублікі“. Тутака межы Беларусі былі адзначаны па тром варыацыям: па польскай, нямецкай і беларускай. Па першым двум варыацыям межы Беларускае Рэспублікі ня ўлічалі ні адну частку сучаснае Латвіі, наадварот — па беларускаму варыанту ў межы гаспадарства ўлічаны Дзьвінскі павет. У архіву Дзьвінскае „Бацькаўшчыны“ ён паміж іншым знайшоў брашураваную кніжку пад назовам „Статут Беларускага Культурна-прасьветнага Т-ва“. На яе першай старонцы было адзначана, што статут выдадзены Цэнтральным Праўленьнем „Бацькаўшчыны“ і прапануецца ўсім Аддзелам, як статут зарэгістраваны ў 1918 годзе ў Менскім Вакружным судзе. Ці былі ў Латвійскай „Бацькаўшчыне“ палітычныя зносіны з іншымі палітычнымі арганізацыямі за рубяжом, яму гэта акрэсьлена не вядома, але, судзячы па паказаным яму пісьмам, такія зносіны былі. Колькі яму вядома, Першая Беларуская Рада прагалосіўшая Незалежнае Беларускае Гаспадарства, акрасьляла яго межы на падставе этнаграфічнае карты проф. Карскага, па каторай частка Дзьвінскага і Люцынскага паветаў войдуць у межы Беларусі. З гутарак з Мядзёлка-Грыб і судзячы па паперам, якія знаходзяцца ў гэтага