Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе распараджэньні, ён ведае, што за рубяжом істнуюць яшчэ другія беларускія палітычныя арганізацыі, канцовая мэта каторых дабіцца незалежнасьці Беларусі. Пігулеўскі нават да апошняга часу няўстанна і часта перапісываўся з Прагай, а Краскоўскі да апошняга часу атрымліваў вялікую колькасьць лістоў з за-рубяжа. З лістоў Сяргеева ён даведаўся, што ў мінулым паўгодзьдзі соцыялістычныя партыі, што знаходзіліся ў Празе, акрэсьлена сталі на той пункт гледжаньня што ім трэба аб‘яднацца з камуністамі. Пры Дзьвінскай беларускай сярэдняй школе існуе склад беларускіх кніжак. Кніжкі з гэтага складу галоўным чынам былі прададзены Латгальскім мястовым управам для беларускіх пачатковых школ. Памянутыя кніжкі выпісываліся з Вільні. У канцы 1923 году ці ў пачатку 1924 году дырэктар школы Краскоўскі ў адзін дзень загадаў усім зьявіцца да яго на кватэру для абгаварываньня нейкага грамадзкага пытаньня. У памянуты час да Краскоўскага прыйшлі: Пігулеўскі, Мядзёлка-Грыб, Якубецкі і Жэрдзі. Краскоўскі прачытаў прыйшоўшым ліст Цьвікевіча, у каторым прапануецца беларускім грамадзкім працаўнікам у Празе, Латвіі і другіх дзяржавах вясьці кантакт у беларускай грамадзкай працы. Чыннейшымі працаўнікамі беларускага вызваленчага руху ёсьць жывучыя ў Чыкаго, Амэрыцы, Варонка і Чарапук, з каторымі Езавітаў да гэтага часу часта перапісываўся. Праглядаючы архіў Дзьвінскае „Бацькаўшчыны“, ён знайшоў у ім паміж іншым паперу, прысланую Старшынёй Беларускага нацыянальнага Хаўрусу гэтаму Т-ву, якая атрымана ў сакавіку мінулага году. Гэтую паперу, у якой паміж іншым сказана „Хай жыве незалежная непадзельная Беларусь!“, Краскоўскі прачытаў на паседжаньні Праўленьня „Бацькаўшчыны“. Тэлеграму зьместу: „Сьвяткуючы 25 сакавіка, шчыра вітаем. Хай жыве незалежная і непадзельная Беларусь! Беларускае студэнства“, насколькі ён памятае, Краскоўскі прачытаў на нейкім сходзе Дзьвінскае „Бацькаўшчыны“ ў 1923 годзе. На тым сходзе акрамя яго, Корці, былі яшчэ: Пігу-