Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тычную Конфэрэнцыю, што склікалася ў той-жа год у Празе. У зьвязку з гэтым, Дзьвінская „Бацькаўшчына“ зрабіла пастанову дэлегаваць яго i Дварчаніна на памянутую конфэрэнцыю, як прадстаўнікоў Дзьвінскае „Бацькаўшчыны“. У той-жа час Дзьвінская „Бацькаўшчына“ атрымала таксама мандаты ад Люцынскага і Рыскага Аддзяленьняў „Бацькаўшчыны“. Ен, Езавітаў, і Дварчанін былі ўпаўнамочаны толькі для культурна-прасьветных пытаньняў.

Па пытаньням грамадзкае палітыкі быў дэлегаваны прадстаўнік Рыскае беларускае колёніі — Цвяткоў, каторы ў той час быў у складзе Кіраўніцтва колёніі.

Удзел Езавітава у Праскай беларускай конферэнцыі, быўшай у 1921 г., выразіўся ў тым, што ён выпрацаваў рэзолюцыі культурна-прасьветнае сэкцыі і конферэнцыя іх прыняла. Асабіста ён са ўсімі ў гэтай конферэнцыі прынятымі рэзолюцыямі быў згодны з другімі ўдзельнікамі конферэнцыі і прэтэнзіяў проці гэтых рэзолюцыяў не рабіў. Аднак, ён, як прадстаўнік Латвійскае „Бацькаўшчыны“ ад галасаваньня па пытаньням палітычным устрымаўся. Прынятыя на конфэрэнцыі рэзолюцыі былі прысланы і Дзьвінскай „Бацькаўшчыне“, якая гэтыя рэзолюцыі атрымала ў 1921 г., 22 кастрычніка. Аказаная яму ў папярэдным сьледзтве папера Кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага Хаўрусу — № 87 ад 10 жнівеня 1921 году i рэзолюцыі беларускае нацыянальна-палітычнае конферэнцыі — тыя-ж самыя, што былі прысланы Дзьвінскай „Бацькаўшчыне“. Кажучы аб адміністратыўным і палітычным падзеле Беларусі, ён ніколі нікому, ні вучню, ні каму-небудзь другому не казаў і не апавядаў аб падзеле Беларусі, як гэта сказана ў Гэографіі Беларусі Смоліча, у 2-ім выданьні.

Уладзімер Корці — што ён ніколі паміж сваймі знаёмымі або членамі „Бацькаўшчыны“ ня чуў такіх гутарак, што будучая Беларусь улучыць частку Латвіі, што Дзьвінск ёсьць горад Беларусі, што тутака — Бацькаўшчына. Таксама ён ня чуў гутарак і аб межах будучай Беларусі. У ха-