Перайсці да зместу

Старонка:Беларускі працэс у Латвіі (1926).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ла Ўпраўленьне, быў таксама і календар на 1922 год. Пад назовам „Бацькаўшчына“ было некалькі таварыстваў. Агульная мэта іх было старацца аб‘яднаць Беларусь, падняць нацыянальную сьвядомасьць і культуру. Паміж чынных членаў гэтага Т-ва домініравала мэта дабіцца незалежнасьці і самастойнасьці Беларусі. Па яго асабістаму перакананьню, у будучую незалежную Беларусь паветы, — Рэжыцкі, Люцынскі, Дзьвінскі і Ілукштанскі, — ня войдуць таму, што ў іх толькі некаторыя воласьці, як Пасінская, Прыдруйская і Борнаўская населены большасьцю беларусаў, хаця ёсьць яшчэ другія воласьці, як: Міхалоўская, Янавольская, Стара-Слабодзкая, Лянскаронская і Скрудалінская, але ў іх беларусаў менш, чым іншага жыхарства. Такім чынам пытаньне аб паветах само па сабе адпадае і можа быць толькі пытаньне выключна аб памянутых валасьцях. Часопісь „На чужыне“ была выпушчана толькі першым нумарам у колькасьці 1.000—2.000 экзэмпляраў. Гэтая часопісь была пашырана ў 1920 годзе ў беларускіх колёніях у Рызе, Рэвеле і Лібаве. Каля 100 экзэмпляраў гэтае часопісі ён пакінуў сабе, пры чым пераховываў іх у сябе ў кабінэце; хто да яго прыходіў і цікавіўся часопісьсю, таму ён і даваў. Ен прыпамінае, што паміж іншым ён даваў гэтую часопісь, таксама Казека і Корці. Да часу ягонага арышту, г. ё. да 21 красавіка 1924 году, гэтая часопісь была ў ягонай кватэры яшчэ ў ліку 20-30 экзэмпляраў. Ен прыпамінае, што ў 1920 г. гэтая часопісь па загаду тагачаснага Міністра Ўнутраных спраў Бэрга была сканфіскавана з-за карты, каторая была зьмешчана ў часопісі.

Ен ведае, што ў прадмове часопісі быў покліч да аружнай барацьбы. Гэты покліч ня меў аднашэньня да беларусаў, латвійскіх падданых. Гэтая аружная барацьба разумелася пад выступленьнем арміі Балаховіча, супроць тых ворагаў Беларусі, каторыя ў той час занялі тэрыторыю Беларусі. У жнівеню 1921 году Дзьвінская „Бацькаўшчына“ атрымала ад Кіраўніцтва Беларускага Нацыянальнага Хаўрусу запрашэньне паслаць прадстаўнікоў на Беларускую Нацыянальна-Палі-