Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

§ 9. Дужкі (())

Правіла 9. Дужкі ставяцца для выдзяленьня пабочных словаў і сказаў, або калі робіцца паясьненьне між іншым, прыкл.:

Ён цеміў (разумеў), што гэта ня так.

Нават агульны выгляд яго (дубка) твару (бо і дрэва мае свой твар) меў характар цікавай асобнасьці.

Ня ведаю, коце (гэтак мама называла мяне заўсёды), ці усё тут праўда напісана.


§ 10. Двукосьсе («»)

Правіла 10. У двукосьсе ставіцца:

а) простая мова, прыкл.:

«Чаму? дазнацца мо і можна» — гаворыць дзядзька асьцярожна.

Сеў стары Рыдан на залаты пасад ды кажа сыну: «Прылажы, сынку, вуха да зямлі ды паслухай, ці бяжыць Дняпро».

УВАГА: У перарванай устаўным сказам простай мове двукосьсе ставіцца у пачатку і на канцы кожнай часткі гэтай мовы, прыкл.:
«Гэта толькі ніткі», падумала Анелька, «а дзе-ж кашулька?»
«Скажы мне, дубе», сказала чароціна: «чаму ты ня гнешся ад буры?»
«Ну, Алесь брат», за абелам кажа бацька сыну: «годзе бегаць дармаедам, красьці садавіну».

б) Собскія іменьні літаратурных твораў, газэтаў, часопісаў, фабрыкаў, заводаў, параплаваў і інш., прыкл.:

«Тарас на Парнасе» — паэма няведамага аўтара.

У Менску выходзіць «Беларуская газэта».


Б. Ужываньне злучка

§ 11. Правіла 11. Злучок ужываецца:

1) Калі прыдатак-прадметнік і тое слова, да якога ён адносіцца, складаюць адно паняцьце або калі слова ужываецца для памацненьня папярэдняга, прыкл.:

Стаіць груша-сіраціна на мяжы у полі.

На высокай гарэ, дзе ніхто не арэ, толькі птушка-арол дзе садзіцца, — там узбудую-узьвяду, нізі усёй навіду, мураваную вежу-званіцу.