Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2) У падвойных прозьвішчах: Дунін-Марцінкевіч, Сьвятаполк-Мірскі.

3) Калі слова паўтараецца, прыкл.: чуць-чуць, ледзь-ледзь, мала-па-малу, раз-по-раз, калі-ні-калі.

4) Злучок пішацца у складаных прыметніках: беларуска-нямецкі (слоўнік), гандлёва-прамысловы (аддзел), паўночна-усходні (вецер), гл. прав. 60.

5) Злучок пішацца у складаных словах пасьля слова «паў», калі яно стаіць перад вялікаю літараю: паў-Эўропы, паў-Азіі, паў-Менску.

б) У складаных прыйменьніках, прыкл.:

з-за, з-пад, па-над, па-за.

7) Пры злучэньні розных дапаможных словаў і частак, прыкл.:

Рад-бы даць. Каму-б гэта даць? А мой-жа ты саколік.

Да куды-ж ты, дуб зялёны, пахінаешся?

А таксама: быццам-бы, як-бы, вось-як, але: штомесяцу, штовечару, штодня, штомесячны, штовячорны, штодзённы.