Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
УВАГА 2. Калі паміж дзейнікам і выказьнікам-прадметнікам устаўлены займеньнік гэта, працяжнік ставіцца перад ім, прыкл.:
Веда — гэта вялікая сіла.

2) Пасьля аднолькавых часьцінаў сказу, калі далей ёсьць абагульняючыя словы, прыкл.:

Хата і сені, лава і печ — усё ня так, як дома. І гэты смагай лес засланы, і родны Нёман, і курганы, і хвайнякі, і груды ў полі — усё блізка сэрцу яго стала.

3) У бяззлучнікавым складаным сказе, а) калі першы сказ выражае ўмову або час, б) калі трэба перадаць хуткі пераход ад аднаго дзеяньня да другога ці в) калі паміж сказамі ёсьць супроцьстаўленьне, прыкл.:

а) Зарадзіла мятліца — хлебу палавіца.

Будзе пара — вырасьце трава.

б) Выйшла матка, плач пачула, бачыць — іх служака.

Толькі першыя пеўні прапяялі, як чую — нехта едзе на маю атаўку.

в) Ня я яму — ён для мяне падмогай быў.

4) Працяжнік можа ставіцца для выдзяленьня словаў аўтара, калі яны устаўленыя у простую мову і перадаюцца у цяперашнім часе, прыкл.:

«Я» — кажа адна капелька — «была потам працавітага селяніна».

«Я была сьлязою мацеры» — кажа другая.

5) Калі простая мова перадаецца, як размова дзьвюх або колькіх асобаў, дык мова кажнага аддзяляецца працяжнікам, прыкл:

Паіў ты каня?
Паіў.
А чаму-ж морда сухая?
Бо вады не дастаў.

6) Пры прыдатку — прадметніку, на які хочуць скіраваць асаблівую увагу, прыкл.:

Сьпераду ляцяць самыя разумныя і дужыя птушкі — правадыры.

7) для выдзяленьня пабочнага сказу, на які хочуць скіраваць увагу, прыкл.:

Так мора — у Гданску я чуваў — прымчыць вадой бутэльку, аблітую смалой.

А нарэшце — помні гэта — ці то восень, вясна, лета ці зіма, каб круглым годам табе яда была з мёдам.