Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Множны лік
Н. мы самі гэтыя са́мыя
Р. нас самы́х гэтых са́мых
Д. нам самы́м гэтым са́мым
В. нас самы́х як наз. або родн.
Т. намі самы́мі гэтымі са́мымі
М. аб нас самы́х гэтых са́мых

Правіла 73. Такія-ж займеньнікі, як: нашы, гэны, гэты, кажны, ягоны, ейны, іхны, усіхны, той, які, такі і інш., падобныя да прыметнікаў, скланяюцца, як прыметнікі:

нашага, гэтага, якога, іхнага, таго; нашае (й), гэтае (й), якое (й), іхнае (й), тае або тэй; нашаму, гэтаму, якому, іхнаму, таму; нашай, гэтай, якой, іхнай, тэй (ой); нашым, гэтым, якім, іхньм, тым; нашаю (й), гэтаю (й), якою (й), іхнаю (й), тэю (ою) і тэй (ой) і г. д.

Але побач з поўнымі формамі ужываюцца і скарочаныя: нашая і наша, гэтая і гэта, нашую і нашу, самую і саму, а таксама: тае і тэй (ой), усяе і усёй, самае і самой, усёю і усёй і г. д. (гл. «Агульную увагу» да прав. 55).

Правіла 74. З часьцінкамі небудзь, абы займеньнікі пішуцца праз злучок, напр.: які-небудзь, што-небудзь, абы-які, абы-што.

Часьцінкі -сь, -сьці з займеньнікамі хто, што пішуцца зьлітна ва усіх склонах, прыкл.: штось, штосьці, чагось, чагосьці, чамусь, чамусьці, хтось, хтосьці, кагось, кагосьці, камусь, камусьці і г. д.


§ 7. Правапіс дзеясловаў

І. Правапіс е (ё) і я у марфалёгічных формах дзеяслова

Правіла 75. Ненацісьненае е (ё) у марфалёгічных формах дзеяслова запісваецца то літараю е, то я.

1) е пішацца у наступных формах:

а) у 2-й і З-й асобе адзіночнага ліку і у 1-й асобе множнага ліку дзеясловаў І-га спражэньня, напр.: чыта́еш, чыта́е, чыта́ем, як і пад націскам: нясе́ш, нясе́;

б) у 2-й асобе множнага ліку І і ІІ-га спражэньняў, а таксама у 2-й асобе множнага ліку загаднага ладу у канчатку -це: чыта́еце, хо́дзіце, як і пад націскам: несяце́, сядзіце́ і нясе́це, прасе́це і г. д.;

в) у дзеяпрыметніках з суфіксам -ен: зроблены, высьветлены, вынесены, выяўлены і г. д.

2) я пішацца у наступных формах: