Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Правіла 26: У злучэньнях сч, зч, пры спалучэньні асновы з суфіксамі пішацца як і чуваць, злучэньне шч, прыкладам:

перапісаць перапішчык
разнасіць разношчык
прыказ прыкашчык
паравоз перавошчык
паказаць пакашчык
аб’езд аб’ешчык
пяскі пяшчаны (тут ск
чародуецца з шч).

Правіла 27. Злучэньні дч, тч карэнных д, т з суфіксамі чы, чык, пішуцца этымалёгічна:

сьлед следчы
загад загадчык
газэта газэтчык

13. Правапіс падоўжаных зычных («падвойных»)

Правіла 28. На месцы старой групы гукаў: галосны + зычны + j + галосны («весе + л + j + е», «жы + т + j + е») у беларускай мове (звычайна на канцы прадметнікаў) атрымаліся падоўжаныя зычныя з прыціснутым вымаўленьнем («падвойныя»).

Падоўжаныя зычныя могуць быць толькі паміж галоснымі:

дзьдзь: судзьдзя, ладзьдзя, медзьдзю, разводзьдзе, паводзьдзе, дзесяцігодзьдзе.
зьзь: гразьзю, мазьзю, рызьзё, зьзяе, зазьзяць, палозьзе;
льль: ральля, Ільля, вясельле, кольле, сольлю, Купальле, гальлё, зельле, прывольле, ільле, ільлецца (лепш — ліе, ліецца).
ньнь: каменьне, карэньне, заданьне, чытаньне, пісаньне, здарэньне, пытаньне, сумленьне, паведамленьне, узгадаваньне, скарыстаньне, паражэньне, вараньнё;
сьсь: калосьсе, валосьсе, касьсё, двукосьсе, брусьсе, сугалосьсе, гусьсю;
цьць: жыцьцё, вецьце, багацьце, куцьця, разьвіцьцё, пяцьцю, дзесяцьцю, дваццацьцю, трыццацьцю;

Але: моладасьцю, старасьцю, шасьцю без падваеньня ц, бо яно стаіць паміж зычным і галосным: «моладась + ц + ю», «шась + ц + ю».

жж: збожжа, падарожжа, узьбярэжжа;
чч: сук — суччо, лыка — лыччо, запеччу, у ваччу, ламачча, зарэчча, аблічча;
шш: узвышша, зацішша, у вушшу, з роскашшу.