Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Апрача таго падоўжаныя зычныя з прыціснутым вымаўленьнем зьяўляюцца пры злучэньні прыстаўкі з карэнным гукам, ці карэннага н з суфіксальным н, прыкл.: рассыпаць, ссыпаць, бясспрэчна, расьсьмяяўся, аддаць, паддаць, бяззубы, раззлаваўся; але — расказаць (раз’ + казаць, а ня раз + сказаць);

каменны, насьценны, ячменны, конны, машынны, чыгунны, надзённы, раённы, вапенны, карэнны, страшэнны.

Падвойнае цц пішацца:

а) у лічбоўніках: адзінаццаць, дванаццаць, трынаццаць, дзевятнаццаць, дваццаць, трыццаць;

б) у дзеясловах неазначальнай формы і у 3-яй асобе адзіночнага і множнага ліку цяперашняга або будучага простага часу, калі ц стаіць пасьля галосных: мыцца, вучыцца і вучацца, купацца, сьмяяцца; мыецца — мыюцца — памыюцца, купаецца — купаюцца — пакупаюцца і г. д.

Але калі ц стаіць пасьля зычных, дык пішацца адно ц: здасца, ад’есца, наесца.

УВАГА. Зычныя б, п, м і р, а таксама ў не падвойваюцца, прыкл.: бязрыб’е, куп’ё, сям’я, надвор’е, здароўе, салаўі.

14. Ужываньне ь (мяккага знаку) і (’) апострафу.

Правіла 29. ь (мяккі знак) ужываецца:

1) Пасьля мяккіх зычных для абазначэньня іхнае мяккасьці, прыкл.: зьвер, сьнег, дзьве, дзьверы, дзьме, пень, конь, людзьмі, маладосьць, чытаньне, заданьне, зазьзяе, восьмы і г. д.

2) Калі мяккі зычны ня зьліваецца з наступным ётаваным гукам (е, ё, я, ю), прыкл.: зьелі, зьява, зьяўляюцца, разьюшаны, зьехаліся, зьезд, зьіначыць і г. д.

Правіла 30. Апостраф (’) ужываецца, калі цьвярды зычны ня зьліваецца з наступным ётаваным галосным, прыкл.: надвор’е, п’ю, б’ю, куп’ё, сям’я, бар’ер, п’яўка, бязрыб’е, вераб’і, аб’ява, шматкроп’е, саф’ян, аб’ехаць, аб’есьці, пад’ехаў, пад’еў і г. д.


Б. Націск

Правіла 31. Націск ставіцца тады, калі слова можа ужывацца з рознымі націскамі і пры кажным націску мае новае значаньне, або калі слова малаведамае і трэба дакладна азначыць ягонае вымаўленьне, прыкл.: