Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
мыеш мыешся
вучыш вучышся
купаеш купаешся
ня руш ня рушся
не парэж не парэжся

Правіла 23. Злучэньні тс, кс, цс, чс, карэнных т, к, д, ч з суфіксамі ск, ств пераходзяць у мове і на пісьме у ц, прыкл.:

Заміж: братскі пішацца брацкі
братства брацтва
вар’ятства вар’яцтза
студэнтскі студэнцкі
сваякскі сваяцкі
сваякства сваяцтва
казахскі казацкі
мастакскі мастацкі
грэкскі грэцкі
выдавецства выдавецтва
купецскі купецкі
купецства купецтва
ткачскі ткацкі

Правіла 24. Калі карэнныя т, д, ч стаяць перад суфіксальным к, дык тк, дк, чк даюць злучэньні тц, тч, дц, дч і чц, прычым злучэньні тц, дц, чц вымаўляюцца як цц, а злучэньні тч, дч вымаўляюцца як чч, але гэтыя злучэньні пішуцца этымалёгічна, прыкл.:

чуваць:

але пішыцца:

матка пры маццы матцы
нітка на ніццы на нітцы
загадка у загаццы у загадцы
суседка сусеццы суседцы
дачка даццы дачцы
качка каццы качцы
сарочка у сароццы у сарочцы
нітачка па нітаццы нітачцы
матка маччын матчын
суседка сусеччын суседчын
УВАГА: Злучэньне дц у лічбоўніках пішацца фанэтычна праз цц: адзінаццаць, дванаццаць, чатырнаццаць, сямнаццаць, васямнаццаць, дзевятнаццаць, дваццаць, трыццаць.

Правіла 25. Калі прыстаўкі з, раз, без, цераз злучаюцца са словамі, якія пачынаюцца з ч, дык пішацца шч: шчасаць, шчышчаць; рашчасаць, рашчухаць, бяшчынства, бяшчэсьціць, шчасьце, рошчына.