Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
УВАГА: Заміж слова «соўнца» пішацца сонца.

Правіла 20. Калі злучэньне сч чародуецца з ск, дык гэтае злучэньне пішацца праз шч, напр.:

ласка лашчыцца
воск вашчына
трэск трашчыць
піск пішчыць
польскі Польшча
прускі Прушчына
Менск Меншчына
пяскі пяшчаны.

Правіла 21. Калі злучэньне цч чаргуецца з дк, дык пішацца праз чч, прыкл.:

нямецкі Нямеччына
турэцкі Турэччына
полацкі Полаччына
слуцкі Случчына
казацкі казаччына
старасьвецкі старасьвеччына.

Правіла 22. Заміж злучэньняў жс, зс, шс, сс, карэнных ж, з, ш, с з суфіксамі ск і ств, чуваць і пішацца с, прыкл.:

Заміж: прыгожства пішацца прыгоства
множства мноства
божскі боскі
рыжскі рыскі
пражскі праскі
французскі францускі
каўказскі каўкаскі
птушства птуства
харашство хараство
чэшскі чэскі
беларусскі беларускі
палесскі палескі.
УВАГА: У дзеяслоўных формах зваротнага стану (з ся на канцы) злучэньні шс, жс пішуцца этымалёгічна: