Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
УВАГА: Перад мяккім в карэнныя д і т заўсёды памякчаюцца: дзьве, дзьвесьце, дзьверы, Дзьвіна, чацьвер, у Ліцьве, у таварысьцьве, амярцьвелы.
Але перад мяккім в не зьмякчаецца:
а) прыставачнае д: адвязаць, адвезьці (адвязу), адвесьці (адвяду) падвезьці, падвесьці, падвесіў, падвячорак, падвязалі і г. д.
б) суфіксальнае т, перад якім ёсьць дз або ц: у грамадзтве, у супрацоўніцтве.

11. Правапіс памякчаных з, с, дз, ц (з «т»).

Правіла 17. Перад мяккімі зычнымі гукі з, с, дз, ц памякчаюцца — чуваць і пішацца: зь, сь, дзь, ць: зьмена, зьвер, зьняць, сьнег, сьвет, сьляза, посьпех, дзьве, дзьверы, цьвіце, цьвет, дзьмяны і г. д.

Але перад г, к, х гэтыя гукі не памякчаюцца: згінуць, схіліць, скінуць.

12. Правапіс злучэньняў зычных.

Правіла 18. Злучэньне дс карэннага д з суфіксальным с у суфіксах ск, ств пішацца праз дз, прыкл.:

заміж: пішацца:
гарадскі гарадзкі
людскі людзкі
суседскі суседзкі
швэдскі швэдзкі

а таксама: суседзтва, сьледзтва.

Правіла 19. У злучэньнях стн, стл, здн, рдц, рдн, ждн сярэднія зычныя т, д у мове ня чуваць і ня пішуцца, напр.:

Заміж: пачэстны пішацца: пачэсны
постны посны
істнаваць існаваць
карыстны карысны
злостны злосны
няшчастны няшчасны
пастлаць паслаць (пасьцель)
поздны позны
сэрдца сэрца
міласэрдны міласэрны
каждны кажны.