Старонка:Беларускі правапіс (1943).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

удававдава
уласнасьцьвласнасьць
уюнв‘юн
уеццав‘ецца
іг. д.

|}

Правіла 12. Прыстаўныя і, а пішуцца, калі слова пачынаецца на зьбег зычных, прычым асабліва, калі першы зычны будзе р, л, м: іржа, іржыішча, іржэ, ірваць, ільну, імхом, імгла, імшары, імкнуцца, аржаны, амшары, аўторак і г. д., а таксама: істужка, іскрыпка, Амсьціслаў.

УВАГА. У словах: гэты, гэтая, гэтае, гарэх, гостры — г таксама прыстаўны гук.


§ 2. Правапіс зычных

8. Зацьвярдзелыя зычныя

Правіла 13. Пасьля зацьвярдзелых зычных (ж, ч, ш, ц, р, дж) з галосных пішуцца толькі а, о, у, э, ы: часам, жоўты, жыта, чыгун, шыла, шырыня, рэчка, цыбуля, цэрква, дажджы і г. д.

9. Правапіс глухіх і звонкіх зычных

Звонкія: б, г, г (g), д, ж, з, дз, дж.

Глухія: п, х, к, т, ш, с, ц, ч.

Правіла 14. Звонкія зычныя на канцы словаў і перад глухімі чуваць, як адпаведныя ім глухія, і наадварот: глухія зычныя перад звонкімі чуваць, як звонкія. Але пісаць трэба так, як гэтыя гукі чуваць перад галоснымі:

блізка, а ня бліска, бо блізенька
будкабуткабудачка
дзядзька „дзяцькадзядзечка
лыжкалышкалыжачка
казкакаскаказаць
хлебхлепхлеба
лёдлётлёду
ладзьлацьладзіць
боббопбобу
ежешежа, ежма
касьбаказьбакасіць
просьба, а ня прозьба, бо прасіць
малацьба, а не маладзьба, бо малаціць
пяцьдзясят, а не пядзьдзясят, бо пяцёра