чаткі аднакія з канчаткамі прыметнікаў; напр.: усе яны (і слова адзін) зьмяняюцца паводле радоў: трэці дзень, трэцяя нядзеля, трэцяе месца; няма аднае або аднэй кнігі; ня бачу трэцяе або трэцяй хаты; бачу трэцюю кнігу; у прыладным і месным склоне мужч. і ніякага роду ўсе парадкавыя лічэбнікі маюць канчатак — ым—ім: першым, адным, другім; пры першым, у вадным, на другім.
Практыкаваньне 51. Семсот сарочак, семсот намётак. Маёй сястры шаснаццаты, а бабцы шэсьцьдзесяты год. Выпускалі трыста шэсьцьдзесят пяць лебядзёў. На гару чацьвёра цягнуць, а з гары адзін сапхне. Два ляжаць, два стаяць, пяты ходзіць, шосты водзіць (чалавек, вушакі і дзьверы). У нашай вёсцы ўсяго семнаццаць двароў, а ў суседнім сяле налічаюць восемдзесят сем. Адкіну бервяно, адкіну другое, выведу жывое (конь і аглоблі). Адным махам семсот забіяхам. Кабыла сівая, жарабя рабое — зьеў воўк абое. Пад адным брылем чатыры браты (стол). На адным палазку зіму і лета езьдзіць. Аднаго бацькі, аднае маткі ня роўныя бываюць дзіцяткі. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Пятае цераз дзесятае. Аднэю рукою вузла не завяжаш. Выпаў першы сьнег. Есьць мясцовасьці, дзе бывае дзьвесьце дажджовых дзён на год. Адно кажа — зіма, другое — лета, а трэцяе — а мне ўсё роўна (сані, калёсы і конь). Маленькія дзеці ўміраюць з голаду ўжо на трэці ці на чацьверты дзень. У тыдні сем дзён. Слонь можа насіць пяцьдзесят, шэсьцьдзесят і нават сто пудоў цяжару. Янка Купала радзіўся ў адным годзе з Якубам Коласам — у тысяча восемсот восемдзесят другім годзе.
ЗАДАЧКА 28-ая. Сьпісаць і цыфры ў сказах напісаць словамі.
Год мае 365 дзён, або 12 месяцаў ці 52 тыдні. Самы большы месяц мае 31 дзень, а самы меншы — 28. У тыдні 7 дзён, а ў гадзіне 60 мінют. На маладой яблыні ня было ніводнага яблычка, а з старой атрэсьлі 456 штук. У нашай вёсцы толькі 17 двароў, а ў суседнім сяле налічаюць 87. Слонь можа насіць