Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/88

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на сабе 50, 60 і нават 100 пудоў цяжару. 4-ая часьць зямной галы занята сушаю. Амэрыку людзі старога сьвету пазналі толькі за 400 год да нашага часу. Гор у 2 і З вярсты ёсьць шмат, але сустракаюцца горы і ў 7, у 8, нават 9 вёрст увышкі. Месяц у 50 раз меншы за зямлю. Месяц ходзіць навокала зямлі, і гэтую падарож робіць у 27 дзён і 12 гадзін. Кіт мае да 10 сажняў даўжыні і да 4.000 пудоў вагі. 3/4 паверхні ўсяе зямное галы абліта вадою. Ёсьць у моры месцы ў 13 вёрст глыбіні.

ЗАДАЧКА 29. Сьпісаць і дапісаць канчаткі.

Адкіну бервяно, адкіну друг—, выведу жыв— (конь і аглоблі). У вадн— мацеры пяць сыноў (пальцы ў чалавека). Хто ходзіць рана на чатыр—х нагах, у полудзень на дзьв—х, а ўвечар— на трох? (дзіця, сталы чалавек і стары). Адн— поясам тысяч— падпіразана (сноп). У вадн— дзежачц— два цесьцечкі (яйцо). На адн— палазку зіму і лета езьдзіць. Дзьв— сьмярцей ня бывае, а раз чалавек умірае. Дз—сятая вада на кісял—. З аднаго вала дзьв— скур не дзяруць. Або— лукі, або— тугі. Два мядзьведзі ў адн— бярлозе ня месьцяцца. Адзін няхай будзе з гарачай вадою, а друг— — з халоднай. Адзін з сошкай, а с—мёра з ложкай. Адн— махам с—мсот забіяхам.


§ 15. Правапіс займеньнікаў.

Правіла 41. Займеньнікі, за выключэньнем асабовых — я, ты, мы і зваротнага — сябе, скланяюцца сходна з прыметнікамі; напр.:

1) Назоўны склон займеньнікаў адзіночнага і множнага ліку мае тыя самыя канчаткі, што і прыметнікі: такі стол, такая кніга, такое поле; усякія сталы, усялякія кнігі, усякія пёркі.

2) Родны склон мужч. і ніякага роду мае канчаткі не пад націскам — ага: нашага стала, вашага дабра; а пад націскам — аго—яго: таго каня, таго акна; усяго дома, усяго цела.

Творны і месны склон тых-жа радоў канчаюцца на ым—ім: гэтым пяром, на гэтым кані; кім, пры кім; ім, пры ім; усякім чалавекам, на ўсякім акне.