Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

талі і дрыжалі ў небе. Па дарозе пападаліся ўсялякія грыбы. Чорныя баравікі так і стаялі ў ваччу. Раньнія жаваранкі затрапяталі ў небе крыльцамі. Вясёлыя ды шчасьлівыя ішлі хлопцы дадому. Старыя дубы стаялі спакойна і важна. Глуха шумелі маладыя расьліны. На грудку расьлі прыгожыя чырвоныя красачкі. Нашыя Палескія балоты займаюць сотні квадратных вёрст.

2. Родны склон адзіночнага ліку.

Правіла 33. 1) Родны склон адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду не пад націскам канчаецца на ага—яга: добрага чалавека, добрага дзіцяці, сіняга каменя, сіняга шкла; а пад націскам — ога: маладога чалавека, старога акна.

2) Родны склон адзіночнага ліку жаночага роду не пад націскам мае канчаткі: ае (ай)—яе (яй): цікавае або цікавай кнігі; сіняе або сіняй паперы; калі-ж канчатак пад націскам, то будзе — ое—ой: маладое або маладой жанчыны; старое або старой хаты.

Практыкаваньне 44. У баязьлівага купца ні грошай, ні тавару. Ня бойся зьвяглівага, а кусьлівага. Нясьмелага ад няўмелага не распазнаеш. Старога вераб’я на мякіне не падманеш. З чужога каня і ў гразі злазяць. Роўны з роўнага цешыцца. Аднаго хіба птушынага малака няма. Ляцелі гусі з Беленькае Русі. Па вуліцы пацяклі равочкі каламутнае вады. Цякла крынічка халоднае чыстае вады. Плачуць думкі па вясьне, хочуць лепшай долі. Дзяўчынка прасіла хлеба для свае хворае мацеры. Ня было толькі сіняе стужкі. Ад дваровага злодзея не ўсьцеражэшся. Ад роднага таткі прыемны і латкі. Паслаўшы дурнога, а за ім другога. Аднэй печанай рэдзькі хіба ня ем. Ад чужога шалу ў галаве круціцца. Добрага сабаку на прывязі трымаюць. З гары ў даліну галубкі лятаюць, з белае бярэзіны лісьце аганяюць. Каля суседняга сяла было вялікае возера. У гэтым годзе ня было ні раньняй вясны, ні раньняй зімы. Хто новага ня бачыў, той і старому рад. У мае сястрыцы, у мае роднае — каліна ў дварэ. Пытайся не ў старога, а ў бывалага.