Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дарозе пападаліся ўсялякія грыбы. Чорныя баравікі так і стаялі ў ваччу. Свае леты маладыя ўспамінаці буду. Старыя дубы стаялі спакойна і важна. Нашыя Палескія балоты займаюць сотні квадратных вёрст. На доўгі век, на добрае здароўе. Ласкавае цялятка дзьвюх матак сьсе. Старыя ластаўкі перасталі палохацца людзей. Кожная грамада птушак выбірала сабе лепшае, выгаднейшае месца.

Практыкаваньне 42. Сьпісаць і прыметнікі падчыркнуць.

Зіма.

Прышла зіма халодная, нягодная зіма. Цярпі, зямелька родная: няма дабра, няма! Прыцьмілась сонца яснае, прыціх шум баравы. На полі пустка страшная — ні збожжа, ні травы. Сьнег белы мёртва сьцелецца пасьцеляй грабавой. Сапе, шуміць мяцеліца, мяце сьнег, як мятлой. Мароз, як кат бязжаласны, ў лёд рэчку закаваў, стральбой сваёй праклятаю ўлёт слабых птушак б’е, пры хаце і за хатаю спакою не дае.

(Янка Купала).

Практыкаваньне 43. Сьпісаць і падчыркнуць канчаткі ія, ыя.

Ліпы старыя шумяць за сьцяною. Зоры далёкія, зоры бліскучыя ціха гараць над зямлёй. Плачуць бязьлістыя ліпы старыя. Белыя хмаркі па небе плывуць. Мне ўспамінаюцца вобразы мілыя роднага краю, палёў; бедныя вёскі, хаты пахілыя, песьні зялёных гаёў, вузкія стужкі меж залаценькіх, узгорак, курганчык, лясок. Нізка зьвісьлі над зямлёю хмары дажджавыя. Хмурыя елкі панура шумяць. Пакарочалі цёплыя летнія дзянькі. Апошнія словы бацька сказаў да Міхася. Вялікія сьветлыя вокны прыветна глядзелі на вуліцу. Здалёк відаць былі зялёненькія стужкі лёну. Некаторыя раньнія птушкі павыводзілі дзетак і клапатліва шчабечуць каля гнязьдзечак, як нянькі каля калысак. Не апалі яшчэ раньнія росы. Зоры, як матылёчкі, трапя-