Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыгляднікаў многа, там посьпеху мала. Зьвініць вясёлых бомаў медзь. Вожыкі робяць сабе гнезды з лісьцяў. Кажаны ня робяць сабе гнездаў на зіму. На галінах дрэў птушкі спаць ляглі. У ваднае мацеры пяць сыноў. Ішло хлопцаў дваццаць пяць — пасьля зімы сьляды знаць (барана). Далёка я ад межаў родных. Збожжа пажатае з ніваў пазвожана. У хлопцаў былі поўныя кошыкі баравікоў. Вецер ліст з палёў атрос. Льлецца Нёман паміж гораў сьветлы, чысты, як з расы. Станьце, хмурынкі, над рубяжамі родных палеткаў, шнуроў. Толькі-ж ня слухае неба іх мовы — жальбы ржаных каласоў. Шум некі ад пушчаў нясецца.

Практыкаваньне 34. Сьпісаць і формы роднага склону іменьнікаў муж., жаноч. і ніякага роду множн. ліку падчыркнуць.

Гасьцей з усіх валасьцей. Няхай нас сустрэнуць з касамі, з сярпамі грамады працоўных людзей! Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Аж дзервянее у жнеек рука. Поўна хатка людзей — нідзе ні вокан, ні дзьвярэй (гарбуз). Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся (грыб). З сямі поль пшанічанька, з васьмі крыніц вадзічанька, дзевяці кароў масла, а яец паўтараста (п.). Лятала стада курапат па полю, вялі зязюлечку з сабою (п.). Саладок мядок для нашых дзяток. Дзеці нарабілі сабе лялек. Калі сам ня знаеш, то ў людзей пытай. Ліс хоць сьпіць, але курэй бачыць. У нашым садзе многа вішань. Ляціць бяз крыл у гадзіну сто міль (вецер). На сем вёрст адзін мост. Семсот сарочак, семсот намётак, а падзьме вецер, адкрые ўсё цела, хоць адзежа на ёй цэла (птушка, курыца). Рук ня мае, а піша (мароз). Купіў-бы сяло, але грошай гало. Коняй патапілі, сукні памачылі. Ёсьць у нашым краі многа азёр. Людзі любяць сяліцца каля рэчак. Ня ўважыць чужаніца ручак тваіх белых. Палавіна лет мінае — я шчасьця ня знаю. Сонца блеск свой апусьціла на зямлю з высот. Ты куды бяжыш, дарога — тканка ног і кола? Скажу табе бяз спорак: мне ўжо хлеб твой стаў горак.