Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/67

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

2) Некаторыя іменьнікі мужчынскага роду множнага ліку маюць чыстую аснову (без канчатку), напр.:

а) іменьнікі з устаўкаю ан—ян: сяляне — сялян, мяшчане — мяшчан, цыгане — цыган;

б) таксама словы: дзень, раз, год, чалавек, рог, і інш., напр.: сем дзён, сто раз, шэсьць год, дзесяць чалавек, некалькі рог, (заместа „днёў“, „разоў“, „гадоў“, „чалавекаў“, „рагоў“).

3) Тры словы мужч. роду: госьць, конь, грош, у родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчатак ей, а не пад націскам — ай—яй: госьць — гасьцей, конь — коняй, грош — грошай, як людзі — людзей, а часам — лапцей. (Вышлі на поле жнеі з сярпамі ў лапцях лазовых, а хто без лапцей. Я. Кол.).

ІІ. Ніякі і жаночы род.

1) У родным склоне множнага ліку іменьнікі ніякага і жаночага роду звычайна маюць форму чыстае асновы (без канчатку), напр.: сёлы — сёл, вароты — варот, дровы — дроў, леты — лет, яйцы — яец, плечы — плеч, гарадзішча — гарадзішч; рэкі — рэк, галовы — галоў, маліны — малін і г. д., як: сяляне — сялян, мяшчане — мяшчан (бач. І. Мужч. род 2), хоць можа быць канчатак аў—яў: малінаў, вішняў; вокнаў, лісьцяў і г. д.

2) У тых разох, калі аснова канчаецца на злучэньне двух ці больш зычных, паміж зычнымі зьяўляюцца ўстаўныя гукі: пад націскам о—ё, а не пад націскам — а—е, напр.: кросны — красён — кросен, вёдры — вядзёр — вёдзер, землі — зямель, песьні — песень, палотны — палацён — палоцен, лазьня — лазень, вішня — вішань, вокны — вакон — вокан, жорны — жарон — жоран, сарочкі — сарачок — сарочак і г. д., але вёрсты — вёрст (бёз устаўнога гука).

Увага. 1) Устаўное е застаецца ў такіх разох, як у васнове пасьля націску: кросен, палоцен, песень, лазень. (Бач. прав. 14).

2) Такія ўстаўныя гукі бываюць і ў скарочаных прыметніках іменных (бач. § 13, прав. 39).

Практыкаваньне 33. Накапаў ён (Нёман) ям і нораў. І насіў ты (Нёман) крыгаў горы. Колькі новых малюнкаў, сьвежых мотываў і таемных здарэньняў абяцаюць яны (гасьцінцы) вачом і сэрцу падарожнага. Многа страшных здарэньняў успомнілі хлопцы. Дзе