Старонка:Беларускі правапіс (1927).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зямля мае галавобразную форму. Усьлед думкам неспакойна вецер падпявае. Сенажаць ужо скошана. Птушкі перасталі сьпяваць. У няўмекі рукі калекі. Няшырокая дарога падымалася на горку. У нашага суседа была ўчора бяседа. Селянін арэ сваё поле. Сяляне аруць сваё поле. Каля гаю стаіць векавечны курган. Сьнегавая вада. Веснавая кветка. Бачыць вока, да ляжыць далёка. Ня бачыць сава, якава сама. Кожная рэч мае велічыню. Садовіна яшчэ зеленаватая. Цянькі на два дзянькі. Ці цяпер, ці ў чацьвер. Жар быў нястрывалы. Памятай мяне, як я цябе. Павесялела сялянская доля. Пацямнела ў хаце. Нешчасьлівая доля. Зелянее травіца. Вада ў рэчках абмялела.

Правіла 13. На словы не, без ня падае націск; яны становяць як-бы частку таго слова, перад каторым стаяць, і дзеля гэтага часам пішацца не, без, а часам — ня, бяз. Ужываньне гэтых слоў падлягае правілу 12, і пішацца ў іх то е, то я, у залежнасьці ад таго, на якім складзе націск: не магу, не хачу, не знайшоў, не пе-рас-та-юць, не пе-ра-жы-веш, не дзе-ля таго; ня буду, ня ведаю, ня шуміць; без вады, без ахвоты, бяз хлеба, бяз дроў.

Словы цераз, перад і пера нязьменна пішуцца з літарай е, бо заўсёды перад е будзе стаяць ненаціскное а, напр.: цераз мост, перад намі; перавоз, церасчур і т. д.

Словы дзеля і каля прынята пісаць нязьменна з літарай я на канцы: каля мліна, каля броду, каля мяне, каля вады; дзеля гэтага, дзеля таго.

Практыкаваньне 14. Ад прыбытку галава не баліць. Ня слухаеш ківа, паслухаеш кія. Без правадыра войска гіне. Будзе кій, да не такі. Ніхто ня дасьць самохаць волі. Няма тае хаткі, каб ня было звадкі. Нішто багатых ня турбуе. Без ахвоты няма работы. Ня так шкода, як нявыгода. Адважны не баіцца няўдачы. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Упартыя адзін другога не пераважаць. Цераз сілу і конь не пацягне. Тады хіба перастане, як уся сарока бела стане. Дзіця перапалохалася ды захварэла ад пярэпалахаў. Летась у нас былі пярэбары на новую